Вацлаў Таліх
Вацлаў Таліх | |
---|---|
Vaclav Talich | |
Род дзейнасці | дырыжор, педагог, канцэртмайстар, музычны педагог, музыкант, скрыпач |
Дата нараджэння | 28 мая 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 16 сакавіка 1961[3][1][…] (77 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Václav Talich[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Народны артыст Чэхаславакіі[d] (27 мая 1957) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ва́цлаў Та́ліх (чэшск.: Václav Talich; 28 мая 1883, Кромержыж — 16 сакавіка 1961, Бераўн) — чэшскі дырыжор і скрыпач, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1897—1903 гадах вучыўся як скрыпач у Пражскай кансерваторыі ў Яна Маржака і Отакара Шэўчыка, затым нядоўга працаваў у Берлінскай філармоніі, але з-за праблем са здароўем пакінуў Берлін.
Сваю дзейнасць як дырыжор пачаў у 1904 годзе ў Адэсе, працуючы канцэртмайстарам у гарадскім оперным тэатры. У 1905—1907 гадах працаваў і выкладаў у Тбілісі, у 1908—1912 гадах узначальваў Славенскі філарманічны аркестр у Любляне, затым у 1912—1915 гадах працаваў у Пльзені. У 1919—1931, 1934—1941 гадах галоўны дырыжор Чэшскага філарманічнага аркестра. У 1931—1932 гадах працаваў у Швецыі.
У 1935 годзе быў прызначаны кіраўніком Нацыянальнага тэатра ў Празе. У 1945 годзе быў вымушаны пакінуць пост па прычыне зачынення тэатра немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння вайны зноў заняў пост, але ў 1947 годзе быў звольнены. Паўторна займаў пост у 1948 годзе, але ў гэтым жа годзе быў звольнены. У 1946—1948 гг. узначальваў створаны ім са студэнтаў Пражскай кансерваторыі Чэшскі камерны аркестр[7]. У 1949 годзе ўзначаліў створаны ім Славацкі філарманічны аркестр у Браціславе (да 1952 года).
У 1957 годзе атрымаў званне народнага артыста ЧССР.
Таліх займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Сярод яго вучняў Чарлз Макерас, Карэл Анчэрл і інш. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі чэшскіх кампазітараў Антаніна Дворжака, Бедржыха Сметаны, Іозефа Сука. Шмат зрабіў для ўключэння опер Леаша Яначака ў рэпертуары тэатраў. Склаў сімфанічную сюіту з оперы Яначэка «Прыгоды ліскі-хітрухі».
Увекавечанне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- У ранейшыя гады ў Празе праходзіў Конкурс імя Вацлава Таліха.
Зноскі
- ↑ а б Václav Talich // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в Талих Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ а б Vědecká knihovna v Olomouci Václav Talich // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ Václav Talich — Český komorní orchestr | frantisekslama.com Архівавана 25 мая 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Талих Вацлав». БСЭ, 3-е издание.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вацлаў Таліх на allmusic.com(недаступная спасылка) (англ.)
- Вацлаў Таліх Архівавана 24 верасня 2015. на Францішак Слама — Мемарыяльны сайт (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Кромержыж
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Чэхаславакіі
- Пахаваныя ў Чэхіі
- Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
- Народныя артысты Чэхаславакіі
- Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка 3 класа
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дырыжоры Чэхіі
- Скрыпачы Чэхіі
- Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
- Постаці Нацыянальнага тэатра (Прага)